У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль

Poster.screen1920_FirmImage_vnutri“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль.

Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30).

У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі  Канстанцін Шараў і Віталь Дарашук (саксафон-сапрана), выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Падгайская, салістка ансамбля “Камерныя салісты Мінска” Кацярына Архіпава (скрыпка), Наталля Малышава (віяланчэль), кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацтвазнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядучая канцэртаў Вольга Сівіцкая, арганіст мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, журналіст Беларускага радыё Віктар Кісцень.

Урачыстае закрыццё фестывалю і канцэрт — 25 кастрычніка ў 13.00 у касцёле ў Паставах, паведамляе postawy.by

Арганізатары фестывалю — Пастаўскі райвыканкам, Беларуская дзяржаўная філармонія і парафія Святога Антонія Падуанскага ў Паставах — сардэчна запрашаюць усіх пастаўчан і гасцей горада на свята арганнай музыкі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі