Божае Нараджэнне – самае доўгачаканае, самае радаснае і самае казачнае свята!
У якім бы ўзросце мы не знаходзіліся – з нецярплівасцю чакаем яго. Чакаем, калі засвеціць ў небе Віфлеемская Зорка, і на сене з’явіцца дзіця.
Для гэтага моманту мы падрыхтоўваем словы малітвы, песні, свае душы.
І каб гэта свята стала незвычайным, 11 студзеня дзеці і моладзь парафіі Унебаўшэсця Пана в. Дзеркаўшчына пад кіраўніцтвам сястры Людмілы падрыхтавалі святочны спектакаль для парафіян і гасцей, які ладзіўся ў мясцовым цэнтры культуры.
Напачатку вядучыя прывіталі, павіншавалі са святам і пажадалі ўсяго добрага гледачам.
Прадоўжыла свята калядная пастаноўка “Зорка Бэтлеема”.
Напрыканцы мерапрыемства ксёндз Андрэй Кулік сардэчна падзякаваў усім удзельнікам і арганізатарам пастаноўкі.
Выказаў словы ўдзячнасці і гледачам, якія знайшлі час і прыйшлі на спектакль, каб яшчэ раз парадавацца Нараджэнню Хрыста.
Валянціна Бука, Таццяна Вышатка
