У парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння

Падзея адбылася 22 снежня 2019 г., падчас традыцыйнага фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» у касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння.

У падзеі таксама ўдзельнічалі настаўнікі гурткоў дзіцячай творчасці Швед Л., Жылінская С., Варабчук В., Багадухава Л., Кадзетава М., Міхлюк М., якія таксама прадставілі свае цудоўныя творы і разам з навучэнцамі падрыхтавалі святочную імпрэзу, а таксама бацькі і парафіяне.

Да арганізацыі свята далучыліся і айцы сальватарыяне. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам і адзначыў, што самыя звычайныя і непрыкметныя для простага чалавека рэчы ў руках сапраўдных майстроў могуць пераўтварыцца ў такія прыгожыя творы, якія не толькі дадаюць святочнай атмасферы, але і пераказваюць дух Божага Нараджэння.

Падчас імпрэзы дзеці і дарослыя спявалі і дэкламавалі каладныя вершы С. Чорнага, Мюнте М., Хамякова А., Маршалавай Т. і іншых аўтараў, у сваю чаргу студыя «Мода мікс» прапанавала цікавыя святочныя строі з нетрадыцыйных матэрыялаў.

Удзельнікі выставы атрымалі ад біскупа Алега дыпломы і салодкія прызы.

Людміла Ярмолава, тэкст;
Марыя Сырыца, фота

для друку для друку