У Пакістане Вялікдзень абвясцілі выходным днём для хрысціянаў

christians-protest-Нацыянальны сход Пакістана 19 сакавіка прыняў рэзалюцыю, якая дае хрысціянам магчымасць святкаваць Вялікдзень у якасці выхаднога дня.

Таксама індуісты атрымалі права выхаднога ў свае рэлігійныя святы Холі і Дзівалі. Рэзалюцыю падрыхтаваў Ванквані Рамеш Кумара, сябра Асамблеі індуісцкай веры, паведамляе asianews.it.

Нягледзячы на ​​тое, што рэзалюцыя з’явілася важным крокам на шляху рэлігійнага прымірэння ў пакістанскім грамадстве, многія праваабаронцы занепакоеныя недастатковасцю такога кроку. Па іх словах, недастаткова прызнаць толькі некаторыя святы розных рэлігійных традыцыяў — павінныя быць гарантаваныя роўныя правы прадстаўнікоў усіх рэлігіяў і прынятыя канкрэтныя меры па іх абароне.

Актывіст і каардынатар Нацыянальнай камісіі за справядлівасць і мір Кашыф Аслэм, прызнаючы важнасць гэтага «гістарычнага рашэння ў сферы прызнання меншасцяў як грамадзянаў Пакістану», кажа, што наступным крокам павінна стаць скасаванне абразлівых словаў «эсаі» і «масіхі», якімі хрысціянаў пазначаюць ў дакументах і падручніках».

Мусульманін Хуснайн Джамал незадаволены такім рашэннем, бо на практыцы выхад на працу адных грамадзянаў і нявыхад іншых створыць складанасці: «Я думаю, што мусульманам трэба дазволіць святкаваць гэтыя святы, так каб яны маглі радавацца і святкаваць разам з нашымі братамі і сёстрамі , прыналежнымі да іншым рэлігійных меншасцяў. Ісламабад павінен абвесціць гэтыя дні нацыянальнымі святамі для ўсіх».

Каталіцкі святар Афтаб Джэймс Пол схільны меркаваць, што дазвол святкаваць рэлігійныя святы –  вельмі малая мера ў параўнанні з тым, што ў школьных падручніках насаджаецца перадузятае стаўленне да меншасцяў».

krynica.info

для друку для друку