У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус»

З 26 па 28 студзеня ў Оршы адбудзецца біблійны курс “Эмаус”.

Біблійны Курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце Кнігі Царстваў.

Пачатак: пятніца а 18.00. Заканчэнне: нядзеля а 17.30

Запіс абавязковы і трывае да 24.01 (серада) 

Па ўсім пытанням неабходна звяртацца па нумары: +375 29 7130233

Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС 

для друку для друку