Гульня ў «Слімака» і спаборніцтва па стральбе: у Оршы працягваецца парафіяда

Другі дзень парафіяды 10 жніўня распачаўся святой Імшой, пасля якой кс. Гжэгож Ксёнжэк працягнуў канферэнцыю на тэму “Любоў. Грэх. Збаўленне”.

Святар параіў удзельнікам парафіяды: “Калі вам цяжка ў жыцці – маліцеся да Святога Духа, бо менавіта Ён прамы праваднік да Бога-Айца”.

IMG_2711

Пасля канферэнцыі хлопцы і дзяўчаты накіраваліся ў спартыўны комплекс, дзе адбыліся спаборніцтвы па валейболу, футболу, шашкам, настольнаму тэнісу, плаванню і стральбе.

За глыбоцкую парафію сярод хлопцаў у футбол гулялі таксама 2 дзяўчыны. Вынікі спаборніцтваў будуць вядомы ў апошні дзень парафіяды.

Увечары 10 удзельнікаў парафіяды адказвалі на пытанні тэсту “св. Ян Павел ІІ — Апостал Божай Міласэрнасці”, а пасля таленавітыя прадстаўнікі парафій малявалі па зададзенай тэматыцы: “Што значыць для вас касцёл?”.  Валанцёры з Оршы правялі гульню “Слімак”- трэба было шукаць карткі з пытаннямі па тэрыторыі каля касцёла.

Пасля супольнай малітвы юнакі і дзяўчаты вярнуліся на начлег.

Ірына Апяцёнак, тэкст і фота

для друку для друку