У Оршы будзе кансэкраваны новы касцёл

9 чэрвеня адбудзецца ўрачыстасць кансэкрацыі новай святыні ў Оршы. Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі асвецяць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Пачатак у 12.00.

Адрас: г. Орша, вул. Магiлёўская, 81

Пробашч парафіі кс. Валерый Орсік разам з парафіянамі запрашаюць на ўрачыстасць, каб раздзяліць разам з імі гэтую вялікую радасць.

для друку для друку