У Оршы адбыліся рэкалекцыі «Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi»

_DSC001613-15 лютага ў Оршы адбыліся рэкалекцыі “Школы Хрысцiянскага Жыцця i Евангелiзацыi”.

Як звычайна, падчас рэкалекцый моладзь і старэйшыя разважалі над Божым Словам, прыступалі да сакраманту споведзі, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант, удзельнічалі ў Эўхарыстыі, cлухалі духоўныя канферэнцыі, дзяліліся перажытым ў малых групах і славілі Бога ў малітве праслаўлення.

Такім чынам кожны, незалежна ад узросту, стану, прыналежнасці і адукацыі стараўся ўмацаваць сваю веру ў зямной вандроўцы душы да Езуса Хрыста.

Адметнасцю гэтых рэкалекцый стала тое, што напрыканцы іх дзяліліся перажытым не толькі ўдзельнікі, але і арганізатары. Некаторыя ўсвядомілі, што сустрэліся з міласэрнасцю і любоўю Бога не ў часе рэкалекцый, але Бог апярэдзіў іх сваёй ласкай і ўвайшоў у іх жыццё задоўга перад імі. З гэтага пачаліся перамены ў іх жыцці. І дзякуючы Езусу яны сёння тут і могуць служыць іншым. Іншыя нічога не перажылі падчас удзелу ў папярэдніх рэкалекцыях, затое пасля усвядомілі, што Бог заўжды побач.

Адзін з удзельнікаў, нават, адчуваў раздражненне бачачы іншых у стане Божай ласкі, а свае недахопы як у люстэрку. Затое, пасля ўсвядоміў у чым праблема, і наступныя рэкалекцыі перажыў з радасцю.

Многія падчас рэкалекцый прынялі рашэнне адмовіцца ад усялякага зла ў сваім жыцці і ад усіх сваіх адмоўных кантактаў, каб запрасіць у сваё жыццё Езуса Хрыста, як адзінага Пана і Збаўцу, “Бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім мы маглі б атрымаць збаўленне” (Дзеі 4, 12)

Вясной рэкалекцыі “Школы Хрысцiянскага Жыцця i Евангелiзацыi” адбудуцца ў Оршы 17-19 і 24-26 красавіка.

Тэлефон для кантактаў +375333294648. Сардэчна запрашаем.

Генрых Голуб, тэкст

Валянціна Аўсянікава, фота

для друку для друку