У Оршы адбудзецца зімовая сесія “Школы хрысціянскага жыцця і евангелізацыі»

dsc_0243Арганізатары сардэчна запрашаюць на «Школу хрысціянскага жыцця і евангелізацыі».

Што такое «Школа»? Гэта рэкалекцыі, якія служаць духоўнаму аднаўленню. На «Школе» шмат увагі ўдзяляецца Асобе Духа Святога, ёсць тэмы агульнай хрысціянскай фармацыі, а таксама больш спецыфічныя тэмы (напрыклад, служэнне, евангелізацыя, і т.д.). Фармацыя на «Школе» трывае некалькі год (адсюль назва).

Канечне, цяжка ў пару словах сказаць чым адны рэкалекцыі адрозніваюцца ад іншых. Самы верны спосаб — хаця б раз прыехаць. Адзіная ўмова — гэта шчырыя пошукі Бога і жаданне пазнаць праўду пра сябе і пра Яго, а для гэтага трэба пакорнае і адкрытае сэрца. З духоўных плёнаў «Школы» не могуць скарыстаць тыя людзі, якія ўпэўненыя, што яны ўсё ведаюць і іх нішто не здзівіць.

Шчыра запрашаем на «Школу» тых, хто прыедзе першы раз, як і тых, хто ўдзельнічае рэгулярна. Зімовая сесія «Школы» адбудзецца ў двух турах: 29-31 студзеня і 5-7 лютага. Запіс і ўсе пытанні можна задаць па тэлефоне: +375295641640 (МТС). Тэлефанаваць з 18.00 да 22.00 па буднях, у выхадныя – у любы час. Запіс заканчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый і з’яўляецца абавязковым! Пачатак — у пятніцу а 16.00.

Адрас правядзення:  Віцебская вобл., г. Орша, вул. Савецкая 6, касцёл св. Язэпа.

для друку для друку