У Оршы адбудуцца рэкалекцыі “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

dsc00948Дарагія браты і сёстры!

Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”.

 Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 6 — 8 і 13 -15 лютага. Вы можаце выбраць  больш зручны для Вас час.

Пачатак у пятніцу ў 16.00, а заканчэнне ў нядзелю ў 15.00.

Адрас: Парафія св. Язэпа, г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС.

 У раскладзе кожнага дня:

— святая Імша,
— духоўныя канферэнцыі,
— разважанні над Божым Словам,
— малітва праслаўлення,
— адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
— магчымасць споведзі,
— сустрэчы ў групах, дзе людзі дзеляцца досведам і верай.

Умовы ўдзелу:

— узрост – ад 18 год,
— прысутнасць ад пачатку да канца,
— папярэдні запіс па тэлефоне: МТС (033) 329-46-48.

Запіс  заканчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый.

Генрых Голуб

для друку для друку