У Оршы адбудуцца рэкалекцыi “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

knees-in-prayerУсе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”.

Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 17-19 і 24 -26 красавіка.

Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00.

Адрас правядзення: горад Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа.

У раскладзе кожнага дня:

Святая Імша,

духоўныя канферэнцыі,

разважанні над Божым Словам,

малітва праслаўлення,

адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,

магчымасць споведзі,

сустрэчы ў групах, дзе людзі дзеляцца досведам і верай.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 18 год, прысутнасць ад пачатку да канца, папярэдні запіс па тэлефоне: МТС (033) 329-46-48.

Запіс закнчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый.

Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС.
т. (029) 713-02-33

для друку для друку