У Оршы адбудуцца рэкалекцыi “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

3B0B9C8F-CFF3-4EAB-B6C6-7A6462472BF0Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”.

Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 6 — 8 і 13 -15 лютага.

Вы можаце выбраць больш зручны для Вас час. Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00.

Горад Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа.

У раскладзе кожнага дня:

Святая Імша, духоўныя канферэнцыі, разважанні над Божым Словам, малітва праслаўлення, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць споведзі, сустрэчы ў групах, дзе людзі дзеляцца досведам і верай.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 18 год, прысутнасць ад пачатку да канца.

Папярэдні запіс па тэлефоне: МТС (33) 329-46-48.

Запіс закнчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый.

Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС.

для друку для друку