У Неапалі зноў паўтарыўся цуд св. Януарыя

19 верасня ў Неапалі паўтарыўся цуд святога Януарыя, калі згушчаная кроў мучаніка, якая знаходзіцца ў ампулцы, стала вадкай, паведамляе deon.pl.

Звычайна цуд адбываецца некалькі разоў на год, перш за ўсё на памяць святога — 19 верасня, але гэта таксама адбываецца ў маі, снежні, а часам і ў іншы час года. Растварэнне пакутніцкай крыві лічыцца абяцаннем росквіту Неапаля і яго жыхароў.

«Дарагія сябры, я яшчэ раз паведамляю вам добрую навіну. Кроў растала. Мы хочам падзякаваць Госпаду за тое, што гэта перш за ўсё знак Яго дабрыні і любові да нас, да Неапаля, Кампаніі, да Касцёла. А таксама запрашэнне быць побач з Ім. Няхай жыве Святы Януар! » — сказаў сабраным ў катэтды кардынал Сэпэ, ардынарый Неапаля.

Кім быў св. Януарый?

Святы Януарый быў біскупам у Беневента — горадзе, размешчаным прыкладна ў 70 км на ўсход ад Неапаля. Падчас вялікага пераследу хрысціян падчас праўлення імператара Дыёклетыяна (III-IV стагоддзе) прыняў пакутніцкую смерць разам з шасцю святарамі (або дыяканамі) са сваёй дыяцэзіі. Гісторыя кажа, што за адмову скласці ахвяру бажкам каты кінулі іх у агонь, але полымя нейкім цудам не нанесла шкоды. Потым іх кідалі да дзікіх жывёл, але яны таксама іх не чапалі. У рэшце рэшт яны загінулі пад сякерай ката. Гэта адбылося 19 верасня 305 года ў Путэолі (сучасны горад Пацуолі) паблізу Неапаля.

для друку для друку