У Наваполацку ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак прайшлі рэкалекцыі для моладзі

З 15 па 17 сакавіка 2019 года ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбыліся рэкалекцыі для моладзі. 10 маладых людзей згадзіліся пакінуць свае штодзеныя клопаты, каб апынуцца ў “Егіпце” і зразумець, што з’яўляецца маёй няволяй.

Рэкалекцыі распачаліся з адарацыі Крыжа. Гэты час быў момантам сустрэчы з асабістым “Егіптам”. Часам усведамлення сабе, што я знаходжуся ў няволі ўласных страхаў, залежнасцяў, а самае галоўнае ў няволі граху. Гэта быў таксама час рэвізіі і выбару, час выпрабавання і перамогі, гэта быў час Хрыста і кожнага ўдзельніка.  На знак гатоўнасці сустрэцца з уласным “Егіптам – месца няволі”, кожны ўдзельнік мог забіць у дрэва Крыжа цвік.

Суправаджаў нас у гэтай вандроўцы Майсей. Чалавек, які на ўласным вопыце ведае, што “цёмныя ночы” з’яўляюцца момантам Збаўлення, ведае, што калі сказаць Пану Богу “так”, што ўсё атрымаецца, галоўнае не згубіць Яго з вачэй і мець цярпялівасць да самога сябе. Майсей дапамагаў нам зразумець, што кожны з’яўляецца выбраным і асаблівым для Пана Бога, і што наш Стварыцель змагаецца за нас.

Галоўным момантам была Эўхарыстыя. Падмацаваныя Целам і Крывёю Хрыста маглі вырушыць у невядомае, зрабіць першы крок пераходу ад цемры да святла.

Вырашаючым момантам адказу на пытанне “Выйсці або застацца?” стала адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Пан Езу прамовіў імя кожнага ўдзелька, а таксама скіраваў да іх просьбу, якую чуў і Майсей: «Здымі абутак з ног тваіх, бо зямля, на якой ты стаіш, Святая» (пар. Зых 3, 5), пасля якой быў адказ: “Вось я” (пар. Зых 3, 4). Трываючы на адарацыі кожны вырашаў для сябе, хоча выйсці ці застацца ў “Егіпце – месцы няволі”. На знак гатоўнасці пайсці ў невядомае можна было зрабіць сімвалічны крок насустрач Уваскросламу Пану, і пачуўшы словы: “ Я буду з табою” (пар. Зых 3,12) разам з Майсеям і ўсім ізраэльскім народам заспяваць песню праслаўлення Пана за Яго вялікія рэчы.

Хоць рэкалекцыі ў нашым доме скончыліся, але яны працягваюцца ў штодзёным жыцці іх удзельнікаў, а таксама даюць добрую магчымаць падчас Вялікага посту падрыхтавацца на асабістую сустрэчу з Уваскрослым Панам.

с. Марыя Пія CR

для друку для друку