У навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт струннага аркестра Фінберга

9 мая ў 13:30 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі пад назвай “Духоўныя святыні маёй Бацькаўшчыны” ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

У праграме прагучаць любімыя для вернікаў рэлігійныя музычныя творы.

Кіраўнік: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Каліноўская.

Вядучая – доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга Дадзіёмава.

Уваход вольны.

для друку для друку