У Навагрудку выйшаў пяты юбілейны нумар парафіяльнай газеты

Першы нумар газеты “Каталіцкі Навагрудак” выйшаў напачатку мая гэтага года.

Сама ідэя паўстання парафіяльнай газеты з’явілася амаль што чатыры гады таму, аднак рэалізаваць гэтую справу атрымалася толькі сёлета. Газета мае на мэце асвячаць духоўнае і культурнае жыццё супольнасці вернікаў у Навагрудку і дапамагаць вернікам быць актыўнымі ў жыцці парафіі. Аднак найважнейшай мэтай з’яўляецца Евангелізацыя, інтэграцыя і духоўная фармацыя праз публікацыю каталіцкага веравучэння.

Дапамагаць ствараць газету мае магчымасць кожны вернік. Ёсць таксама сталая рэдакцыя, якая складаецца з 7 чалавек. Газета выходзіць на беларускай і польскай мовах у колеры. Звычайна газета мае 12 старонак, а пяты, юбілейны, нумар – 16. Наклад “Каталіцкага Навагрудка” складае каля 180 экзэмпляраў.

Фаіна Малюжэнец

для друку для друку