- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Навагрудку ўшанавалі сясцёр мучаніц у гадавіну іх расстрэлу

[1]1 жніўня ў 4.30 раніцы ў навагрудскай Белай Фары адбылася св. Імша ўшанавання 11-ці сясцёр мучаніц.

Гадзіна цэлебрацыі Імшы мае сімвалічны характар — менавіта ў гэтыя хвіліны семдзесят шэсць гадоў таму нямецкія фашысты расстралялі манахінь, якія аддалі сваё жыццё дзеля ўратавання 120-ці чалавек, мясцовых мужчын — айцоў сямей.

У святыні сабраліся шматлікія святары, сёстры назарэтанкі, жыхары Навагрудка і пілігрымы з Гродна і Новай Мышы. Св. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Іерарх наблізіў прысутным апошнія гады жыцця манахінь і заклікаў паводле іх прыкладу быць адважнымі ў веры.

[2]

«Благаслаўлёная Марыя Стэла і паплечніцы цалкам давяралі Хрысту, што дазволіла ім атрымаць самы каштоўны дар — быць вольнымі ад боязі смерці. Таксама незвычайнасць іх ахвяры ў тым, што яны вырашылі пайсці на смерць усёй супольнасцю. Яны былі сапраўды з’яднаныя Езусам», — адзначыў біскуп Антоні.

Падчас урачыстасці вернікі прасілі благаслаўлёных назарэтанак аб’яднаць іх сем’і і адарыць нястомным заступніцтвам.

[3]

На завяршэнне св. Імшы сабраныя ўцалавалі рэліквіі мучаніц.

Ангеліна Марцішэўская, grodnensis.by [4]