У Навагрудку асвяцілі памяшканні парафіяльнай бібліятэкі і канцылярыі з сямейнай кансультацыяй

21 верасня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў памяшканне парафіяльнай бібліятэкі.

Бібліятэка, якая ўжо сфармавала базісны фонд рэлігійнай літаратуры, мае на мэце заахвоціць як найбольш вернікаў да чытання і паглыблення асноваў каталіцкай веры, а таксама быць пляцоўкай, дзе кожны можа пашукаць адказаў на свае пытанні. Вернікі парафіі выражаюць падзяку бібліятэцы Гродзенскай Духоўнай семінарыі, Баранавіцкаму Катэхетычнаму каледжу імя Зыгмунта Лазінскага, а таксама індывідуальным асобам за дапамогу ў стварэнні кніжнага фонду. З цягам часу засобы бібліятэкі будуць павялічвацца і дапамагаць вернікам фармаваць каталіцкі светапогляд.

Пасля бібліятэкі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі асвяціў таксама памяшканне, дзе будзе месціцца парафіяльная канцылярыя і сямейная кансультацыя з хрысціянскім псіхолагам.

Раман Хацян, тэкст і фота

для друку для друку