У Навагрудку адбудзецца вялікі калядны канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі

У суботу, 13 студзеня ў 18 гадзін ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі. У праграме будуць прадстаўлены калядныя музычныя творы Польшчы, Францыі, Аўстрыі, Чэхіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Даніі, Баўгарыі, Італіі, ЗША.

Можна будзе пачуць калядныя гімны і класічную музыку, якія традыцыйна выконваюцца ў зімовыя святочныя дні.

У канцэрце прымуць таксама ўдзел дзеці з розных краін свету (Польшчы, Кітая, Бангладэш, Латвіі, Італіі і інш.), навучэнцаў міжнароднай школы ў Мінску. Першы раз з каляднай праграмай выступіць музыкальны праект Bon Voyage.

Праграма канцэрта

1) Арганнае папуры на калядкі пастаралкі (kolędy domowe), А. Міхневіч
2) Калядныя творы міравой класікі (Рахманінаў, Чайкоўскі, Сінатра і іншыя), А. Музыкантаў
3) Э. Вальдтойфель, «Коўзаючыся на каньках» (інструм.)
4) Д. Гэлуэй, “Калядная фантазія” для флейты с фартэпіяна (інструм.)
5) А. Адан, «Святая ночь» Рождественская песнь (вак.)
6) І.Штраус II, «Полька Піццыкато» (інструм.)
7) А. Дворжак, арыя Русалкі паводле аднайменнай оперы (вак.)
8) Фантазія на тему ўкраінскай каляднай песні Н. Леантовіча «Шчэдрык» (інструм.)
9) А. Вівальдзі, «Рака Сноў» (largo з канцэрта «Зіма» Поры Года (вак.))
10) Deck the halls (інструм.)
11) Фантазія на Венгерскую народную песню (інструм.)
12) Н. Андрэева, Г. Геноў, Баўгарская песня «Малка Мома» (вак.)
13) Дацкая народная песня (інструм.)
14) Пэрсі Фэйт «Бразільскія бубенцы» (інструм.)

Песні ў выкананні дзяцей міжнароднай школы ў Мінску
15) Jingle bell rock
16) Афрыканская калядная песня «Sing Noel»

Выканаўцы:

Андрэй Міхневіч, арганіст
Аляксандр Музыкантаў, піяніст

Музыкальны праект Bon Voyage:
Вольга Перагуд (сапрана)
Святлана Сцефаненка (фартэпіяна)
Элла Іванова (скрыпка)
Алена Сяргеенка (гітара)
Лізавета Вільчык (флейта)
Анастасія Ярашук (віяланчэль)
Таццяна Беразоўская (перкусія)

Для зацікаўленых у канцэрце кантактныя тэлефоны: +37529 885 47 76; +37529 163 51 80

для друку для друку