У Навагрудку адбудзецца трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці (зменена дата)

Навагрудская парафія сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас”, будзе ладзіць трэнінг-семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”.

У суботу 9 сакавіка ў 10:30 запрашаем ў парафіяльны актавы зал па вул. Міцкевіча, 1 (будынак касцёла з правага боку).

Праграма семінара-трэнінга маецца быць цікавай і практычнай. Будуць закранацца юрыдычныя аспекты дзейнасці, характарыстыка асабовых якасцей прадпрамальніка, сацыяльная адказнасць бізнэса, “ці магу асабіста я быць прадпрамальнікам”, паняцце маркетынга, выбар прадпрымальніцкай “нішы”, прасоўванне тавара (рэклама), рызыкі ацэнкі ў прадпрамальніцтве, SWOT аналіз, прадпрымальніцкая гульня, выбар юрыдычнай формы вядзення бізнэсу, асаблівасці падбора персанала, дзе шукаць грошы на бізнэс, крыніцы фінансавання, разумныя пазыкі.

Трэнінг-семінар правядзе Ігар Яўгеньевіч Мікульчык, кіраўнік праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыяла арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры савеце міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

У мінулым годзе ў Навагрудскай парафіі ўжо прайшоў адзін семінар на тэму фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, які праводзіў Ігар Мікульчык і вызваў вялікую цікавасць у навагрудчан.

Па пытаннях удзелу ў семінары-трэнінгу звяртайцеся па тэлефону

+375 33 307 71 34 або пішыце на электронную пошту nowogrudec@gmail.com

для друку для друку