У Навагрудку адбудзецца арганны канцэрт сусветнай музычнай спадчыны

У суботу 28 верасня ў касцёле Св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.

У канцэрце прагучаць традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, Моргана, Брукнэра, Каваллі, Франка і іншых, у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў І. Данько (арганіст касцёла ў Радашковічах), К. Мядзведзевай (выкладчык музычнай акадэміі ў г. Мінск, канцэртмейстар), А. Міхневіча (арганіста касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку), Д. Апецянка (Саліст сімфанічнага аркестра пры маладзечанскім музычным каледжы) і В. Васюкевіча (саліста ўзброеных сілаў РБ).

Адрас: г. Навагрудак, касцёл Св. Арханёла Міхала, вул. Міцкевіча, 1.

Пачатак у 18.00.

Па ўсіх звязаных з канцэртам пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+375 29 784 50 39; +375 29 163 51 80; +375 29 148 46 79

для друку для друку