У навагрудcкім касцёле ўпершыню ў гэтым годзе загучала класічная музыка

8 жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», струннае аддзяленне. У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага.

На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога.

Канцэрты арганнай і класічнай музыкі, з бласлаўлення Гродзенскага ардынарыя, сталі для касцёла Св. Міхала Арханёла добрай традыцыяй і адбываюцца на працягу ўжо многіх гадоў. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга кожны год (на працягу 7 год) у маі ладзіць канцэрт. Зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі ў нашай краіне ён быў перанесены на жнівень.

Кацярына Самусік

для друку для друку