У Нарачы завяршылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення”

rebenok001Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у нарачанскай парафіі св Андрэя Апостала завяршылася акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» ненароджанага дзіцяці. 98 вернікаў узялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту.

“Духоўнае ўсынаўленне” — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца гэтая малітва ва ўрачыстасць Звеставання Пана і заканчваецца ва ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса. Складаецца яна са спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці, імя якога ведае Бог, а таксама з адной з таямніц святога Ружанца і дабравольнага выканання якой-небудзь рэлігійнай практыкі. Да гэтай справы можа далучыцца кожны чалавек, які палічыць, што зможа выканаць прыняты абавязак.

У нарачанскай парафіі гэта акцыя праводзіцца з 2006 года, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна чытаюць адпаведныя малітвы.

naracz.na.by

для друку для друку