У Нарачы рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай

Tereza AvilskajaВернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка.

Падрыхтоўка да гэтай урачыстаці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхэзы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне Святой Тэрэзы “Дастаткова толькі Бога”, у якім прынялі ўдзел 104 чалавекі.

Зараз у праграме падрыхтоўкі да ўрачыстаці запланаваны катэхэзы і конкурс малюнкаў “Я хачу ўбачыць Бога!” для дзяцей парафіі. Для моладзі парафіі плануецца правесці конкурс біблійных ведаў, які будзе прымеркаваны да 500-годдзя з дня нараджэння Святой Тэрэзы.

28 сакавіка ў дзень нараджэння вялікай іспанскай містычкі ў нарачанскім касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша ў гонар Святой Тэрэзы Авільскай з казаннем пра жыццё і дзейнасць рэфарматаркі кармэлітанскага ордэна.

naracz.na.by

для друку для друку