У Нарачы праходзіць акцыя “Кветкі для кардынала”

Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць шостую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка, якая прыпадае на 21 ліпеня.

Зараз у нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Кветкі для Кардынала”. Падчас гэтай акцыі вернікі збіраюць грошы, на якія потым будуць куплены кветкі і ў дзень смерці Казіміра Свёнтэка перададзены ў Пінск.

Дарэчы, такая акцыя ўжо праводзілася ў парафіі да 100-годдзя са дня нараджэння, да пятай гадавіны са дня смерці, да чарговай гадавіны святарства кардынала. Так што можна казаць пра тое, што гэта акцыя для нарачанцаў ужо стала традыцыйнай.

Нарачанцы заўсёды з вялікай любоўю і пашанай адносіліся да асобы кардынала Казіміра Свёнтэка. Не адно пакаленне нарачанскай моладзі выхавана на прыкладзе гэтага ахвярнага пастыра і сапраўднага сведка веры. Нагадаем, што год таму, у пятую гадавіну са дня смерці кардынала Свёнтэка, менавіта маладыя нарачанцы ад імя ўсіх парафіянаў  прынеслі кветкі ў крыпту, дзе спачывае іерарх.

 21 ліпеня, у шостую гадавіну смерці Казіміра Свёнтэка, у Нарачы будзе цэлебравацца святая Імша за святой памяці першага беларускага кардынала.

naracz.na.by

для друку для друку