У Нарачы адзначаць 77 гадавіну святарства кардынала Казіміра Свёнтка

kazimierz_swiatekВернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 77 гадавіну святарства кардынала Казіміра Свёнтка, паведамляе парафіяльны сайт.

З гэтай нагоды ў касцёле экспануецца фотавыстава вядомага польскага фатографа ХХ стагоддзя Генрыха Паддубскага, на якой можна ўбачыць, як выглядаў Пінск і яго ваколіцы, калі Казімір Свёнтак быў студэнтам Пінскай  духоўнай семінарыі.

8 красавіка, у дзень, калі Казімір Свёнтак атрымаў святарскае пасвячэнне, у Нарачы ў 18.30 будзе цэлебравацца святая Імша за святой памяці кардынала.

для друку для друку