У Нарачы адновяць абяцанне вечнай малітвы за біскупа Юрыя Касабуцкага

f-str-16У нядзелю, 25 студзеня, у першую гадавіну біскупскага пасвячэння кс. Юрыя Касабуцкага ў нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за пастыра католікаў Беларусі.

Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая год назад, як падарунак на біскупскае пасвячэнне, утварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага.

19 студзеня 2014 года сямёра маладых людзей пасля Святой Імшы ўрачыста склалі абяцанне вечнай малітвы за дапаможнага біскупа архідыяцэзіі, а 25 студзеня ў Мінску віншавалі Яго Эксцэленцыю ад імя ўсіх нарачанцаў.

У нядзелю, 25 студзеня, падчас Святой Імшы моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за свайго біскупа.

Моладзь парафіі, якая ўтварае “Маргарытку”, не толькі ініцыіравала малітву за іерарха, але падрыхтавала Яго Эксцэленцыі віншавальную паштоўку з нагоды першай гадавіны біскупскага пасвячэння і атрымала ў падарунак ад біскупа Юрыя Касабуцкага салодкі пачастунак, які будзе перададзены моладзі 25 студзеня.

naracz.na.by

для друку для друку