У Нарачы адбудуцца традыцыйныя «Андрэйкі»

2 снежня ў 17 гадзін у нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім пройдзе конкурс ведаў “Сучасныя місіянеры — героі евангелізацыі”, прысвечаны хрысціянскім місіям і місіянерам.

Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня нараджэння вядомай кармэлітанскай манахіні Святой Тэрэзы Авільскай, пашырэнне культу Божай міласэрнасці ў свеце, 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў – вось тыя падзеі, якім былі прысвечаны конкурсы ведаў у нарачанскай парафіі.

Сёлета конкурс ведаў вырашана прысвяціць тэме хрысціянскіх місій і місіянерам, бо, па словах Папы Францішка, “сучасныя місіянеры – героі евангелізацыі”. Падчас падрыхтоўкі да конкурсу моладзь даведаецца не толькі пра тое, хто такія місіянеры, але і пазнаёміцца з дзейнасцю Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, якая адзначыла сваё 125-годдзе і сёстры якой нясуць сваё служэнне ў Свіры.

А для тых, хто збіраецца на «Андрэйкі» у Нарач створана анлайн віктарына, якую можна пройсці тут>>

naracz.na.by

для друку для друку