У Нью-Джэрсі падчас Імшы мужчына напаў на біскупа

42-гадовы мужчына напаў на біскупа Мануэля Круза падчас святой Імшы, паведамляе gosc.pl.

Гэты інцыдэнт здарыўся ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Нью-Джэрсі. Біскуп Мануэль Круз узначальваў Эўхарыстыю, калі раптам 42-гадовы мужчына падышоў да алтара. Першапачаткова палічылі, што ён належыць да службы алтара. Тым не менш, чалавек падышоў да біскупа і ўдарыў яго ў твар. Удар быў настолькі моцным, што біскуп упаў на зямлю.

На шчасце, падчас Імшы ў святыні была група супрацоўнікаў паліцыі, якія хутка затрымалі нападніка і вывелі яго вонкі з храма. На дадзены момант паліцыя не змаглі вызначыць, што прымусіла мужчыну напасці на іерарха.

Біскуп Круз не быў сур’ёзна паранены. Прадстаўнік архідыяцэзіі сказаў у сваёй заяве, што ўсе вельмі здзіўлены і засмучаны гэтай падзеяй, але, на шчасце «не здарылася горшае».

Адзін з удзельнікаў Імшы запісаў усе падзеі. Ёсць і той момант, калі біскуп падвяргаецца нападу.

для друку для друку