У Мёрах пройдзе фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеема»

Парафія ў Мёрах сардэчна запрашае дзяцей і моладзь да ўдзелу ў конкурсе, які адбудзецца 3 студзеня 2020 года.

Умовы конкурсу:
1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем дзяцей і моладзь (адказнасць за непаўналетніх бярэ на сябе святар, манахіня або асоба, якая суправаджае).
2. Ацэнка магчымасцяў удзельнікаў будзе ажыццяўляцца паводле наступных узроставых катэгорый: 6–12 і 13–17 гадоў. Журы абавязкова ацэньвае змест песняў, артыстычнасць выканання, знешні выгляд удзельнікаў і г.д.
3. Прапанаваць сваю творчую працу гледачам і журы могуць: салісты, дуэты і музычныя гурты.
4. Усе ўдзельнікі павінны мець пры сабе тэксты і ноты да песняў, якія выконваюцца.
5. Заяўку на ўдзел у конкурсе трэба прыслаць не пазней за 20 снежня.

Падрабязная інфармацыя і запіс: +37529 216-02-86 альбо andrejkk2608@gmail.com — кс. Андрэй Кулік

Рэгістрацыя ўдзельнікаў у 09.30, пачатак конкурснай праграмы — 10.00.

для друку для друку