У “Місіі Добрага Самараніна” адзначылі Дзень Таты

DSC0068317 сакавіка ў “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай” у Мінску было арганізавана свята для татаў.

Спачатку прысустныя мужчыны накіраваліся на канферэнцыю, якую для іх прамовіў а. Аляксандр Шамрыцкі МІС.

Пасля канферэнцыі дзеці з “Місіі” запрасілі сваіх татаў на святочны канцэрт марской тэматыкі.

Маленькія матросы лавілі рыбу, кухцікі варылі юшку, а дзяўчаты-папуасы танцавалі на востраве “Чунга-чанга”. Таты таксама былі актыўнымі ўдзельнікамі: яны здавалі марскі экзамен, дапамагалі ў конкурсе.

Дзеці, віншуючы татаў, складалі ім шчырыя пажаданні, спявалі песні на англійскай, польскай і беларускай мовах. Таксама выхаванцы падаравалі караблі, якія загадзя зрабілі сваімі рукамі.

Напрыканцы выступлення дырэктар Місіі, сястра Часлава Навіцкая USJK, запрасіла ўсіх прысутных на святочны пачастунак.

Ірына Грэйць, тэкст і фота

для друку для друку