У “Місіі Добрага Самараніна” адзначылі Дзень Маці

dzen maci u Misii Dobraga Samaranina01У Дзень Маці дзеці з выхавацелямі пры “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай” у Мінску зладзілі святочны канцэрт для сваіх мам.

Урачыста апранутыя, з радасным настроем дзеці пайшлі напачатку ў капліцу, дзе іх прывітала дырэктар Місіі сястра Часлава Навіцкая.

Разам дзеці маліліся за сваіх мам, просячы для іх здароўя, усмешак і радасці. Пасля кожны запаліў свечкі і ў цёплых абдымках любові ўручыў іх сваім матулям.

Напрыканцы малітвы кс. Віктар Місевіч пажадаў дзецям і іх мамам жыць ва ўзаемнай любові паміж сабой і з Госпадам і ўдзяліў святарскае бласлаўленне.

Потым адбыўся святочны канцэрт. 30 дзяцей пры Місіі вывучаюць ангельскую і польскую мову, таму вершы і спевы былі не толькі па-беларуску, але і на замежных мовах.

Пасля выступлення дзеці, мамы і выхавацелі пайшлі на святочны пачастунак.

“Каталіцкі Веснік” ужо пісаў пра будаўніцтва першай у Беларусі каталіцкай школы.

Сама “Місія Добрага Самараніна” – добрая справа. Яна зарэгістраваная і дзейнічае пры Мінскай катэдры і Чырвоным касцёле. Але для таго, каб працягваць працу ў больш шырокіх маштабах, патрэбны будынак. У 2011 годзе ў Мінску па вуліцы Серафімовіча ўладамі на баланс Мінска- Магілёўскай архідыяцэзіі быў перададзены будынак былой школы, які знаходзіўся ў аварыйным стане. Цяпер там актыўна вядуцца рэканструкцыйныя работы.

Пасля рэканструкцыі школа па вуліцы Серафімовіча ў Мінску будзе аддадзена ў карыстанне “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна” пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай. “Місія” займаецца выхаваннем дзяцей, у тым ліку дзяцей-інвалідаў, пачынаючы ўжо ад трохгадовага ўзросту аж да дасягнення паўнагоддзя.

Ахвяраванні на рамонт школы можна скласці на рахунак: РА “Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай Святой Уршулі Ледухоўскай”, вул. Рэвалюцыйная, 1а, п. 7, 220030 Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэл.: (+37517) 2036844, факс: (+37517) 2269092, 2890659. Р/р 3015006161009 ААТ “Белзнешэканомбанк”, вул. Мяснікова, 32 УНП 102366022, код 226; АКПА 37527104; САВУ 18990

Ірына Грэйць, тэкст і фота

для друку для друку