У Мінску жанчына апаганіла будынак з-за нелюбові да Царквы

Яна абліла дзверы праваслаўнай духоўнай акадэміі алеем і абсыпала ганак мукой.

Міліцыя знайшла жанчыну, якая яшчэ ў маі апаганіла будынак Мінскай духоўнай акадэміі БПЦ, які прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Раней сталічнае ўпраўленне ўнутраных спраў апублікавала відэа з камеры назірання, на якім відаць, як жанчына аблівае алеем дзверы і ганак будынка на вуліцы Зыбіцкай, а затым абсыпае іх мукой. Таксама жанчына прымацавала да дзвярэй ліст паперы.

Хуліганкай апынулася 55-гадовая жыхарка беларускай сталіцы. Яна патлумачыла, што паступіла так, паколькі “зведвае непрыязнае стаўленне да Царквы”.

Устанавіць асобу зламысніцы атрымалася дзякуючы прэсе і актыўнай пазіцыі грамадзян, паведамляе мінскае ГУУС і дзякуе тым, хто праявіў пільнасць.

У дачыненні да жанчыны могуць распачаць крымінальную справу за “Здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі”. У гэтым выпадку абвінавачванай пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці арышту.

Katolik.life

для друку для друку