У Мінску вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь

malitva-13-1Увечары, 12 красавіка, у мінскай архікатэдры адбылася экуменічная сустрэча і малітва за Беларусь, паведамляе Krynica.info

Напачатку яе блаславіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначыў важную ролю няспыннай малітвы за Беларусь, падзякаваўшы ініцыятарам акцыі няспыннай малітвы за Беларусь і яе ўдзельнікам (іх каля 150 чалавек), якія выдаткоўваюць час на малітву за Беларусь удзень і ўначы.

А потым моладзь з розных хрысціянскіх канфесій (рыма- і грэка-католікі, праваслаўныя, пратэстанты) прапанавала невялікія разважанні на тэму патрыятызму і веры.

Удзельнікі малітвы прасілі Бога, каб кожны беларус усвядоміў, што гісторыя яго ўласнага жыцця, яго сям’і і народа — гэта частка вялікай гісторыі збаўлення чалавецтва, частка гісторыі перамогі годнасці і праўды над ілжывасцю граху.

malitva-12-1

Напрыканцы малітвы ўдзельнікі ўзяліся за рукі і разам маліліся «Ойча наш».

Выдатным акампанементам была музыка гурта “Laudans” на старажытных інструментах.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі