У Мінску рыхтуецца да адкрыцця першы хрысціянскі сацыяльны цэнтр

Старшыня Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы арцыбіскуп Анджэло Баньяска наведаў хрысціянскі сацыяльны цэнтр, які цяпер узводзіцца ў Мінску, паведамляе tvr.by. Кардынал асвяціў копію абраза «Тайная вячэра», аўтарамі якой сталі студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў. На ўрачыстую сустрэчу і агульную малітву прыйшлі вернікі розных парафій сталіцы, асабліва цёпла паважанага госця віталі дзеці.

На трох паверхах духоўнага цэнтра размесцяцца адукацыйныя класы і творчыя гурткі. Будынак прыстасаваны і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Бо і наведваць ўстанову, і выкладаць тут будуць у тым ліку і маламабільныя людзі.

Плануецца, што хрысціянскі сацыяльны цэнтр — першы такога роду ў сталіцы — пачне працаваць напярэдадні Божага Нараджэння. Установа разлічана як мінімум на сто сорак дзяцей. Цэнтр змогуць наведваць вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій.

для друку для друку