У Мінску прайшоў дабрачынны калядны кірмаш «Карытас»

18 снежня на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшоў дабрачынны калядны кірмаш, арганізаваны «Карытас».

Кожны выраб, які можна было набыць падчас акцыі, быў зроблены рукамі падапечных сацыяльных майстэрнь разам з валанцёрамі.

«Купляючы хаця б адзін выраб, вы дапамагаеце гэтым людзям працягваць тварыць» — запрашалі валанцёры да ўдзелу ў акцыі.

Усе работы былі выкананы з высакаякасных матэрыялаў, у актуальных і модных тэхніках. Таму гэтыя пакупкі сталі не толькі добрай справай, але і годным упрыгожваннем хатняга інтэр’еру або арыгінальным падарункам для родных і сяброў.

caritas.by

для друку для друку