У Мінску прайшла лыжная гонка «Старт чыстых сэрцаў»

3Суботні дзень 21 лютага многія школьнікі Фрунзенскага, Першамайскага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў горада Мінска маглі правесці з велізарнай карысцю для здароўя, а таксама атрымаць зарад добрага настрою. Моладзевая місія «Чыстае сэрца» арганізавала лыжню «Старт чыстых сэрцаў», паведамляе serca.by.

Спаборніцтвы прайшлі для так званых складаных падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, а вось паўдзельнічаць у конкурсах і паспрабаваць кашу на палявой кухні маглі ўсе жадаючыя. Усяго на зімовым свяце было каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Лыжная гонка «Старт чыстых сэрцаў» праводзіцца для дзяцей і моладзі, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі. Галоўная мэта — паказаць маладым людзям, што свой вольны час яны могуць праводзіць з карысцю, а ўсяму грамадству, што гэта не цяжкія падлеткі, а проста дзеці, якія маюць патрэбу ва ўвазе. Упершыню акцыя прайшла зімой 2012 г. Арганізатарамі сёлетняга свята выступілі таксама РУУС Фрунзенскага раёна і ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама. Ва ўрачыстым адкрыцці свята прынялі ўдзел дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі і намеснік начальніка РУУС Фрунзенскага раёна.

1

Місія дзякуе ўсім партнёрам, валанцёрам, а таксама кіраўніцтву 32-й гімназіі, на базе якой прайшлі спаборніцтвы, і ўсім удзельнікам нашага зімовага свята за дапамогу і ўдзел.

2

4

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі