У Мінску прадставілі дыск «Люблю Беларусь» з серыі «Беларускі Хрысціянскі хіт»

хрысціянскі-хіт-127 снежня ў Мінску прайшоў святочны канцэрт-прэзентацыя новага дыску з серыі «Беларускі Хрысціянскі Хіт” – “Люблю Беларусь». Вядоўцамі канцэрту былі заснавальнік музычнай серыі Павал Севярынец і “ды-джэі Адраджэння” Алесь Мазанік ды Павал Дзюсекаў.

У канцэрце ўзялі ўдзел каталіцкі гурт «Laudans», праваслаўны бард Андрэй Мельнікаў, бард Маргарыта Тарасава. Рэжысёрка Вольга Мікалайчык прадставіла кліпы на песні каталіцкай музыкі Юліі Фраловай.

Серыя «Беларускі Хрысціянскі Хіт» заснавана ў 2008 годзе. Ужо выдадзеныя «Хрысціянскія гімны» (2008), «Хіты праслаўлення» (2009), зборнік калядных хітоў «Хрыстос нарадзіўся» (2009), велікодных «Хрыстос уваскрос» (2010), складанкі «Бардаўскі Хрысціянскі Хіт» (2010) і «Беларускі пілігрымскі хіт» (2014).

хрысціянскі-хіт-2

Наступнымі чакаюцца «Беларускі Хрысціянскі Рок» і «Беларускі Літургічны Спеў».

Серыя прадстаўляе найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесій па-беларуску. Кожны дыск пачынаецца духоўным гімнам «Магутны Божа» ў розных выкананнях, большасць заканчваецца спеўнай малітвай «Ойча наш».

Для кожнага зборніка набіраецца 30-40 кампазіцый, з якіх фокус-групы вернікаў адбіраюць 20 найбольш моцных.

krynitsa.info

для друку для друку