У Мінску адбыўся курс для катэхетаў

OtWO_9FM3aA — копияУ касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску 12 сакавіка адбыўся курс для катэхетаў і для студэнтаў трэцяга курса тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Арганізатарам стаў Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сятра Часлава Навіцкая, старшыня катэхетычнага аддзела, шчыра прывітала ўсіх прысутных. На плённую працу катэхетаў паблаславіў кс. Аляксандр Шамрыцкі МІС.

На сустрэчы адзначалася, што асоба катэхета ў выхаванні важнейшая за ўсе метады. Чалавек, які выкладае рэлігію падобны да машыны, якая мае чатыры колы: розуму, волі, пачуццяў, фізіялогіі.

“Бог уздзейнічае на розум і волю, а нячысты дух  дакранаецца да пачуццяў і фізічнага стану. Таму чалавек павінен клапаціцца пра збалансаванасць кожнага кола і працаваць над кожным, каб не дазваляць дзейнічаць над сабою злому,” – гаварылася на сустрэчы.

“Катэхеты з’яўляюцца своеасаблівымі Божымі інструктарамі, а Бог – галоўны інструктар. Інструкцыя язды – любоў і прабачэнне”, — адзначалася на канферэнцыі.

Прысутныя вучыліся больш глыбока бачыць асобу выхаванка,  падзяліўшыся на групы, характарызалі асаблівасці кожнага ўзроста вучняў, разглядалі метады, з дапамогай якіх можна працаваць на занятках.

Прыводзіліся цікавыя прыклады з працы катэхетаў. Была магчымасць паглядзець відэаролікі, распавесці  пра асаблівасці аналізу твораў мастацва, біблійных твораў.

Пасля таго як плённая праца скончылася, катэхеты шчыра падзякавалі арганізатарам за правядзенне курса.

Ірына Грэйць

для друку для друку