У Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Рады «Карытас»

caritas_minsk121 верасня ў офісе Нацыянальнага «Карытас» праходзіла чарговае пасяджэнне Рады «Карытас» у Беларусі, пад кіраўніцтвам дырэктара кс. Віталія Дабраловіча.

Рада «Карытас» – дарадчы орган унутры арганізацыі, які быў заснаваны на Радзе дырэктараў у маі 2012 года. Адной з ідэй стварэння Рады «Карытас» з’яўляецца магчымасць супрацоўнікаў удзельнічаць у абмеркаваннях перспектыў развіцця арганізацыі, актуальных праблем і задач, а таксама магчымых шляхоў іх вырашэння.

Напачатку сустрэчы кс. Віталій Дабраловіч прывітаў усіх сабраных, а таксама ўрачыста прадставіў новага дырэктара «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Рамана Рачко.

caritas_minsk

Адным з актуальных пытанняў, закранутых на пасяджэнні Рады «Карытас» стала пытанне неабходнасці распрацоўкі стратэгіі развіцця арганізацыі на наступныя 3 гады. Дырэктар Нацыянальнага «Карытас» падкрэсліў неабходнасць стварэння адзінага стратэгічнага плана ўсёй арганізацыі. Удзельнікі Рады зрабілі аналіз арганізацыі і яе акружэння, а таксама імі былі выбраны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дабрачыннага таварыства «Карытас» у Беларусі на 2017-2020 гг.

Яшчэ адным важным момантам стала абмеркаванне ІІІ Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас-Беларусь», якая будзе праходзіць 10-11 кастрычніка 2016 года ў Цэнтры св. Лукі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

caritas.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі