У Мінску адбылася сустрэча салезіянскіх аніматараў Беларусі

aratoruj“Як кс. Боска: з моладзю і для моладзі”. Над гэтымі словамі дэвіза 7-8 сакавіка разважалі салезіянскія аніматары і кандыдаты Беларусі на фармацыйным спатканні ў салезіянскiм араторыi iмя святога Яна Боска ў Мінску (парафія Св. Яна Хрысціцеля).

Невыпадкова сустрэча распачалася Святой Імшой, дзе салезіяне святары i сёстры салезіянкі, разам з аніматарамi i кандыдатамі мелі магчымасць з’яднацца з Хрыстом, сапраўдным прыкладам ахвяры і служэння.

Але, як адзначылі самі ж ўдзельнікі, немагчыма весці да Бога іншых людзей, калі самі не знаходзімся “у кантакце з Богам”, а таксама ў супрацоўніцтве адзін з адным. А гэта і значыць, што выхаванне ў духу кс. Боска немагчыма без інтэграцыі. Для лешага ўзаемадзеяння ўдзельнікам была прапанавана дынаміка “Сабар-вораг”. Яна дапамагла спраектаваць розныя сітуацыі адносін моладзі паміж сабой у араторыі, а таксама зразумець як варта дзейнічаць у гэты момант кандыдату і аніматару.

Першы дзень фармацыі завяршыўся адарацыяй – з асабістай сустрэчай з Богам, якая была спалучана з нешпарамі. Пасля адарацыі і да раніцы ўсе ўдзельнікі трывалі ў цішыні, падчас якой вучыліся заўважаць тых, хто патрабуе дапамогі. Усе адзначылі, што праяўляць сваю любоў да бліжняга без слоў незаўсёды лёгка, але магчыма, калі гэта практыкаваць.

У другі дзень фармацыі ўдзельнікі мелі магчымасць па салезіянскай традыцыі ўшанаваць Марыю Успамогу Хрысціянаў. Для малітвы на ружанцы, яны выйшлі на вуліцу і тым самым змаглі засведчыць сваю веру праходзячым побач людзям.

У гэты святочны дзень 8сакавіка немагчыма было абыйсціся без віншаванняў. Але, як гэта ўласціва Слезіянскай сям’і, віншаванні былі незвыайнымі, бо віншавалі як хлопцы дзяўчат з жаночым святам, так і дзяўчаты хлопцаў, бо, як падлічылі самі ж хлопцы, 8 сакавіка па новым стылі прыпадае 23 лютага па старым. Акрамя арэгінальных падарункаў, хлопцы і дзяўчаты праспявалі адзін аднаму прыгожыя песні.

З першых дзён гадоў існавання Араторыя на заканчэнне кожнага года кс. Боска перадаваў Дэвіз, скіраваны да ўсёй сваёй моладзі ўвогуле і да кожнага асабіста.

Таму і гэты год, у якім адзначаем 200-годдзе з дня нараджэння св. Яна Боска, не выключэнне. “Як кс. Боска: з моладзю і для моладзі”, над гэтым дэвізам салезіянскія кандыдаты і аніматары разважалі ў працах па групах, а таксама падчас агульнага падвядзення вынікаў, дзе таксама абмеркавалі прапановы дальнейшай дзейнасці салезіянскіх араторыяў у Беларусі.

Своеасаблівай “фішкай” фармацыі былі словы “Vado io! Faccio io! ” (“Iду я! Раблю я!”). Кандыдаты і аніматары вучыліся першымі прыйсці на дапамогу патрабуючым, а таксама гатоўнасці бескарысна служыць iншым.

Ганна Семак, Дар’я Дзем’янец, sdb.by

для друку для друку