У Мінску адбудзецца турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе

P7aVY856APQ23 красавіка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбудзецца турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе.

Турнір пачнецца ў 10.00 святой Імшой.

Узрост удзельнікаў гульні — 12-15 гадоў (абавязкова трэба мець пры сабе пасведчанне ўзросту). Гульня будзе адбывацца 4 на 4, з максімальнай колькасцю гульцоў — 7. Для ўдзелу ў турніры кожная каманда павінна зрабіць грашовы ўнёсак памерам 200 тыс. руб.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягваецца да 17 красавіка, паведамляе sdb.by. Колькасць каманд абмежавана — 8.

Заяўкі дасылаць на электронны адрас VGZaretskiy@mail.ru. У заяўцы павінна быць назва каманды, кантактныя нумары і склад каманды з указаннем узросту гульцоў.

Кантакты для сувязі:

+375 29 258 77 62 (МТС), +375 25 658 51 09 (life) Улад

для друку для друку