У Мінску адбудзецца кубак Дамініка Савіо па мікра-футболе

Салезіяне запрашаюць хлопцаў 13-15-гадовага ўзросту да ўдзелу ў спаборніцтвах па мікра-футболе.

Турнір адбудзецца 1 мая 2019 года пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на вул. Пляханава, 28/1 (мiкрараён Серабранка), пачатак у 10.00 са святой Імшы.

Удзел у турніры прымуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўкі. Гульня праводзіцца ў фармаце 4 на 4 (адзін на брамах, тры ў полі), максімальная колькасць гульцоў у камандзе — 7 чалавек, адначасова на пляцоўцы можа знаходзіцца не больш за двух 15-гадовых гульцоў. Кошт удзелу — 35 руб. з каманды.

Заяўкі можна дасылаць на e-mail: football@sdb.by.

 Тэлефон для даведак: +37525 658 51 09 — Уладзіслаў.

sdb.by

для друку для друку