У мінскіх паліклініках з’явяцца кабінеты «За жыццё»

Кабінеты «За жыццё» адкрыюць у трох паліклініках Заводскага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. Пра гэта паведаміў 10 ліпеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч на пасяджэнні гарадскога міжведамаснага савета па фармаванні здаровага ладу жыцця, папярэджанні і прафілактыцы п’янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў.

Паводле яго, прадабортное кансультаванне ў паліклініках горада дапамагае жанчынам з непажаданай цяжарнасцю вырашыцца на выношванне дзіцяці, паведамляе krynica.info са спасылкай на агенцтва «Минск-Новости».

Новыя кабінеты будуць міжраённымі. У кабінеце «За жыццё» 10-й гарадской паліклінікі прымуць пацыентак паліклінік № 10, 12, 20 і 40, 37-ы — паліклінік № 11, 22, 29, 35 і 37, 23-й — № 6, 7, 18, 21 і 23. Іх адкрыццё запланавана ў трэцім квартале 2017 года. Працаваць там будуць акушэр-гінеколагі і псіхолагі, якія дапамагаюць як жанчынам, якія жадаюць перапыніць цяжарнасць, так і жанчынам пасля заўчасных родаў, сексуальнага гвалту.

для друку для друку