У мінскіх кінатэатрах пакажуць «Музеі Ватыкана ў 3D» (відэа)

ватыкан-900x492У Мінску 25 і 26 снежня ў кінатэатры «Цэнтральны» пакажуць брытанскі дакументальны фільм рэжысёра Марка Пьяніджані «Музеі Ватыкана ў 3D». Фільм, над якім працавала каманда з 40 прафесіяналаў, прадаставіць магчымасць убачыць на свае вочы унікальныя творы мастацтва, сабраныя за дзве тысячы гадоў.

«Музеі Ватыкана 3D» дазволяць пабачыць усё хараство музеяў, унікальныя начныя здымкі залаў, якія захоўваюць рэдкія і бясцэнныя творы сусветнага мастацтва ўсіх гістарычных эпох. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню звычайнага 3D і трохмерных тэхналогій, гледачы нібы патрапяць унутр вялікіх твораў: «увойдуць» ў карціны Караваджа, «дакрануцца» да статуі Лаакаона і Бельведэрскага торсу, патрапяць пад зачараванне статуй Сікстынскай капэлы.

Шлях гледачоў пройдзе ад класічных скульптур і П’еты Мікеланджэла Антаніёні да сучасных скульптураў Луча Фантаны; ад карцін Джота, Леанарда Да Вінчы і Караваджа да Ван Гога, Шагала і Далі; ад выбітных фрэсак у Станцах Рафаэля (такіх, як «Афінская школа») да неверагодных твораў Мікеланджэла ў Сікстынскай капэле («Стварэнне Адама», «Страшны суд» і іншыя).

Неверагоднае эмацыйнае падарожжа скрозь мінулае, сучаснасць і будучыню пройдзе пад кіраўніцтвам дырэктара музеяў Ватыкана, прафесара Антоніа Паалучы. Закадравы тэкст чытае Андрэй Канчалоўскі.

krynica.info

для друку для друку