У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перастае дзейнічаць дыспенса ад абавязку ўдзелу ў Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці, дадзеная ва ўмовах пандэміі

24 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім адклікаў дадзеную ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці.

Адпаведны дэкрэт, які даваў магчымасць пэўным катэгорыям вернікаў у нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці заставацца дома і духоўна далучацца да святой Імшы з дапамогай трансляцыі, быў абнародаваны 20 сакавіка. З 1 верасня яго дзеянне спыняецца.

Такім чынам, кожны вернік абавязаны асабіста ўдзельнічаць у святой Імшы ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці.

Каб належным чынам выканаць гэты касцёльны наказ, неабходна быць на святой Імшы або ў сам святочны дзень, або ў вігілію — увечары папярэдняга дня. Невыкананне гэтага наказу без важнай прычыны (знаходжанне ў шпіталю або ў войску ці іншая фізічная немагчымасць) з’яўляецца цяжкім грахом.

Catholic.by

для друку для друку