У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары наведваюць установы аховы здароўя

vicebsk_balnica7У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi.

29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы для маленькiх пацыентаў настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу цiкавых прац, прысвечаных святу Божага нараджэння. Ксёндз-канцлер Адам Дынак перадаў дзiцячай бальнiцы падарунак ад дыяцэзii – цацкi, прасцінкi i пялёнкi для самых маленькiх пацыентаў.

30 снежня ўжо ў Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы для пацыентаў дзiцячага аўтальмалагiчнага адзялення была падрыхтавана святочная iмпрэза: вiктарына прысвечаная святу Божага нараджэння, дзецi прыгатавалi вершы i песнi, разам вадзiлi харавод ля елкi. Ксёндз Адам Дынак павiншаваў маленькiх пацыентаў i медыкаў са Святам Божага нараджэння i пакінуў салодкiя падарункi, пажадаў хуткага аздараўлення. Таксама ксёндз-канцлер наведаў маленькiх пацыентаў у апёкавым адзяленнi, якiя з-за стану здароўяіне маглi наведаць святочную iмпрэзу, i ў кожнай палаце пакінуў выяву з маленькiм Езусам, блаславенне і пажаданне ацалення.

Людмiла Ярмолава, тэкст

Барбара Сiпайла, фота

для друку для друку