У Маскве з’явіцца чацвёрты каталіцкі храм

Улады выдзелілі ўчастак для будаўніцтва першага ў горадзе храма Армянскай каталіцкай царквы.

У сталіцы Расіі з’явіцца храм і рэлігійна-культурны цэнтр Армянскай каталіцкай царквы (АКЦ). Рашэнне аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва аб’ектаў прыняла горадабудаўніча-зямельная камісія горада на чале з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным. Зямельны ўчастак плошчай 0,7 га размешчаны ў паўднёвым Бутава на скрыжаванні вуліц Адмірала Лазарава і Акадэміка Пантрагіна. Участак будзе перададзены супольнасці Святога Грыгора Асветніка АКЦ у бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на 9 гадоў, паведамляе Маскамбудінвест. Мяркуецца, што агульная плошча храма складзе да 10002 метраў.

Пакуль у Маскве функцыянуюць тры рыма-каталіцкія храмы, у адным з іх, саборы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на Малой Грузінскай, армяне-католікі праводзяць зараз богаслужэнні.

Армянская каталіцкая царква — адна з 22 усходнекаталіцкіх цэркваў, якая прымае кіраўніцтва Папы Рымскага і знаходзіцца ў поўнай еднасці з Рыма-каталіцкім Касцёлам, пры гэтым выкарыстоўвае ў богаслужэнні армянскі абрад. На дадзены момант у Маскве няма ніводнага храма АКЦ — яны былі зачыненыя ў савецкія гады камуністычнымі ўладамі.

Katolik.life

для друку для друку