У Мадрыдзе вялікі фотаздымак святой Маці Тэрэзы рэкламуе выставу, прысвечаную жанчынам — лаўрэатам Нобелеўскіх прэмій

На вуліцах Мадрыду можна ўбачыць вялікія фотаздымкі жанчын, якія атрымалі Нобелеўскія прэміі ў розных галінах. Выстава пад назвай «Жанчыны — Нобелеўскія лаўрэаты» (Mujeres Nobel) змяшчае таксама вялікае фота Маці Тэрэзы з Калькуты, паведамляе niedziela.pl.

Арганізатары выставы запэўніваюць, што выява святой родам з Албаніі «складае вялікае ўражанне на наведвальнікаў, асабліва на моладзь». Тысячы турыстаў з усёй Іспаніі і з-за мяжы, якія прыбываюць у сталіцу ў дні святкавання калядных святаў, вітае ўсмешлівая Маці Тэрэза. Менавіта яе фота рекламуе выставу, прысвечаную жанчынам — лаўрэатам Нобелеўскіх прэмій.

На фота: Сельма Лагерлёф, Маці Тэрэза і Ірэна Сендлер.

Іх наогул 48: за дасягненні ў медыцыне або філасофіі атрымалі прэміі 12 жанчын, 14 — за пэўныя дасягненні ў сусветнай літаратуры, 2 — па фізіцы, 4 — па хіміі і 16 маюць Нобелеўскую прэмію міру. На выставе можна азнаёміцца з іх біяграфіямі і дасягненнямі.

Святая Маці Тэрэза выклікае асаблівую цікавасць. Поспех гэтай выставы арганізатары прыпісваюць менавіта албанскай святой: «Яе жыццё і на далей захоплівае вельмі многіх людзей, перш за ўсё маладых.

Шмат хто кажа, што хоча выехаць ў Індыю, да асяроддзя святой Маці Тэрэзы і нават паспрабаваць себя ў якасці валанцёра. Маладых прыцягвае менавіта радыкальнасць Маці Тэрэзы», — падкрэсліваюць стваральнікі выставы.

для друку для друку