У Лынтупах арганізавалі свята для дзяцей

3 чэрвеня ў араторыі пры касцёле Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах прайшло свята, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

У падрыхтаванай праграме ўдзел прымалі не толькі самі дзеці, але і іх бацькі. Казка «Тры парася» ў пастаноўцы мам і тат, конкурсы, забавы з клоўнамі, батут і надзіманая горка — усё гэта цешыла маленькіх лынтупчан, а салодкі стол і смажаныя каўбаскі дапамаглі яшчэ і падсілкавацца.

Больш за семдзесят дзяцей прынялі ўдзел у вясёлым і займальным свяце. Хлопцы і дзяўчаты ўбачылі сваіх бацькоў з іншага боку і вельмі хваляваліся за іх выступы.

Эльжбета Хмылко

для друку для друку